Польскі МЗС пазбаўляецца ад супрацоўнікаў камуністычных службаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.03.2017 12:53
Люстрацыю пройдуць усе польскія дыпляматы ў замежных установах, а не, як раней, толькі самага высокага рангу.
foto: msz.gov.pl
Польскі ўрад хоча пазбавіць працы дыпляматаў, якія супрацоўнічалі з камуністычнымі спэцслужбамі. Кабінэт Бэаты Шыдла разглядае зьмены ў закон аб дыпляматычнай службе.
Распрацаваны Міністэрствам замежных спраў законапраект некаторыя СМІ называюць «дэсаветызацыяй Міністэрства замежных спраў».
Па ідэі, люстрацыю пройдуць усе польскія дыпляматы ў замежных установах, а не, як раней, толькі самага высокага рангу. Закон будзе азначаць, што людзі, якія да 31 ліпеня 1990 супрацоўнічалі са службамі камуністычнага рэжыму, будуць вымушаны звольніцца з працы.
Усё гэта будзе адбывацца на працягу шасьці месяцаў з моманту ўступленьня ў сілу новых правілаў.
Нагадаем, надоечы пад пытальным знакам аказалася мінулае польскага пасла ў Нямеччыне. Па паведамленьнях СМІ, прызначаны на гэтую пасаду ўрадам «Права і справядлівасьць» Анджэй Пшылэмбскі быў тайным супрацоўнікам камуністычнай службы.
яс