Польскае радыё адзначае дзень народзін Ф. Шапэна
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.03.2017 12:55
207 гадоў таму ў мясцовасьці Жэлязова Воля нарадзіўся выбітны польскі кампазытар.
pixabay.com
207 гадоў таму ў мясцовасьці Жэлязова Воля нарадзіўся Фрыдэрык Шапэн – выбітны польскі кампазытар і адзін з найлепшых творцаў у сьвеце, творы якога на стала ўвайшлі ў канон сусьветнай музыкі.
У дзень народзін кампазытара Нацыянальны інстытут Фрыдэрыка Шапэна разам з Другой праграмай Польскага радыё ладзіць штогадовыя канцэрты. Традыцыйным зьяўляецца сольны канцэрт у музэі Шапэна ў Жэлязовай Волі, трансьляцыю якога можна слухаць на хвалях Польскага радыё.
Цыкл канцэртаў з нагоды дня народзін кампазытара арганізоўваецца з 2002 году Нацыянальным інстытутам Фрыдэрыка Шапэна разам з Нацыянальнай філярмоніяй і Другой праграмай Польскага радыё. Сам Фрыдэрык Шапэн, яго сям’я і знаёмыя адзначалі дзень народзін кампазытара менавіта 1 сакавіка, хоць у пасьведчаньні аб нараджэньні фігуруе дата 22 лютага.
ав