У Польшчы не хапае 50 тысяч прафэсійных кіроўцаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.02.2017 16:47
Недахоп кіроўцаў уяўляе сабой пагрозу для цэлай польскай транспартнай галіны.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com
Такую лічбу называе Зьвяз міжнародных перавозчыкаў. Паводле яго, недахоп кіроўцаў уяўляе сабой пагрозу для цэлай польскай транспартнай галіны.
Старшыня зьвязу Ян Бучэк зьвяртае ўвагу, што транспартныя фірмы могуць працаўладкаваць кожную асобу, якая мае адпаведныя дакумэнты, што адмоўна ўплывае на бясьпеку транспарту. Фірмы працаўладкоўваюць, напрыклад, кіроўцаў на пэнсіі.
Паводле Зьвязу перавозчыкаў, за кепскую сытуацыю ў галіне адказвае дрэнная сыстэма прафэсійнай адукацыі ў гэтай галіне. Хоць у 2015 годзе ў навучальныя ўстановы вярнулася прафэсія кіроўцы-мэханіка, то гэтага недастаткова.
Транспартныя фірмы заклікаюць урад стварыць навучальныя ўстановы, якія адукавалі б будучых кіроўцаў з правамі кіроўцы катэгорыі С ці С+Е.
У Польшчы дзейнічае каля 100 тысяч фірм, якія займаюцца перавозкамі.
ав