Logo Polskiego Radia
Print

У Нацыянальны сьпіс даўжнікоў унесеныя больш за 2 млн палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2017 16:41
Іх пратэрмінаваная запазычанасьць складае агулам 32,5 мільярда злотых (прыкладна 7,5 мільярда эўра).
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле дадзеных Нацыянальнага сьпісу даўжнікоў, пратэрмінаваная запазычанасьць польскіх спажыўцоў складае 32,5 мільярда злотых (прыкладна 7,5 мільярда эўра). „Сьпіс ахоплівае 2 мільёны 230 тысяч прозьвішчаў людзей, якія своечасова не вярнулі даўгоў”, - кажа генэральны дырэктар Нацыянальнага сьпісу даўжнікоў Адам Лонцкі (Adam Łącki).

Адам Лонцкі: Статыстычны даўжнік у сьпісе - гэта мужчына ва ўзросьце 36-45 гадоў, які пражывае ў Мазавецкім або Сілескім ваяводзтвах, а яго сярэдняя запазычанасьць складае 18 тысяч 300 злотых (амаль 4 тысячы 246 эўра).

Аднак у сьпісе ёсьць таксама рэкардсмэны. Гэткай асобай зьяўляецца 52-гадовы мужчына з Паморскага ваяводзтва, які павінен вернуць банкам больш за 18 мільёнаў злотых (прыкладна 4 мільёны эўра).

Нагадаем, у Нацыянальны сьпіс даўжнікоў уносяць асоб, якіх запазычанасьць перавышае 200 злотых (46,5 эўра) і павінна была быць вернутая крэдытору як мінімум 60 дзён таму. Гэткія асобы павінны браць пад увагу цяжкасьці ў доступе да крэдытаў, куплі мабільнага тэлефона ці доступу да інтэрнэту або спадарожнікавага тэлебачаньня.

Адзіны спосаб на выцясьненьне са сьпісу - гэта вяртаньне доўгу. Тады крэдытар мае 14 дзён на тое, каб выдаліць прозьвішча даўжніка з Нацыянальнага сьпісу даўжнікоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт