Logo Polskiego Radia
Print

Праз польскія парты на Балтыцы прайшло больш грузу, чым праз расейскія

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.02.2017 15:51
  • 21.02.17_эканоміка.mp3
Гданьск можа стаць альтэрнатывай іншых перагружаных эўрапейскіх партоў, як напрыклад Гамбург.
Порт у ГданьскПорт у ГданьскPhoto: www.portgdansk.pl

У мінулым годзе парты ў Гданьску, Гдыні і Шчэціне перагрузілі больш кантэйнэраў, чым Санкт-Пецярбург, Калінінград і Усьць-Луга.

Гэты факт у лік сваіх посьпехаў унясе цяперашні міністар марской гаспадаркі Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk), аднак на ажыўленьне ў польскіх партах у вялікай ступені паўплываў гэтак званы партовы пакет Януша Пехаціньскага з папярэдняга ўраду Грамадзянскай плятформы і Польскай сялянскай партыі. Па ініцыятыве папярэднікаў ПіС былі ўведзеныя спрашчэньні працэдур (між іншым, мытнага кантролю, вэтэрынарнай інспэкцыі і г.д.) ды спрашчэньні ўрэгуляваньня ПДВ.

Гданьск можа стаць альтэрнатывай іншых перагружаных эўрапейскіх партоў, як напрыклад Гамбург. Усё больш і больш буйных суднаходных кампаній вырашаюць заплываць у Гданьск у рамках гэтак званай пятлі зь Кітаем і Паўднёвай Карэяй.

У польскія парты варта ўкладваць грошы, пра што сьведчыць прысутнасьць кантэйнэрных апэратараў з Аўстраліі, Філіпін, Кітая й Нямеччыны.

Як у Польшчы, так і ў Расеі, мінулы год быў часам росту перагрузкі пасьля рэгрэсу ў 2015 годзе, што было зьвязана з эканамічным спадам каньюнктуры ў Кітаі і эмбарга, накладзенага на Расею. Напрыклад, у Санкт-Пецярбургу, які адказвае за ільвіную долю апрацоўкі грузаў у расейскіх партах Балтыкі, колькасьць кантэйнэраў зьнізілася на 27 адсоткаў.

Зьвесткі за 2016 год паказваюць, што польскія й расейскія балтыйскія парты загрузілі і выгрузілі кожны больш за 2 мільёны кантэйнэраў. Перавага на карысьць Польшчы складае толькі 5660 штук. Але ёсьць прагнозы, што яна будзе павялічвацца.

Гданьскі порт мадэрнізуецца і пашыраецца. Апошнім часам маштабную інвэстыцыю зрабілі аўстралійцы. Акрамя гэтага, польскія парты не замярзаюць, так як Санкт-Пецярбург.

Гданьск пачынае адыгрываць ролю канцэнтратара на Балтыйскім моры. З Гданьска тавары, прывезеныя вялікімі суднамі, далей плывуць меншымі ў Расею, Фінляндыю, Летуву, Латвію й Эстонію.

Аднак да галоўных партоў Заходняй Эўропы польскім партам яшчэ далёка.

У Эўропе першае месца займае Ратэрдам, на другім – Гамбург.

dziennik.pl/яс

Эфірны выпуск перадачы "Пульск польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт