Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку прайшоў галя-канцэрт фэстывалю “Беларуская песьня 2017”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2017 12:51
Гэта адно з самых буйных культурніцкіх мерапрыемстваў у асяродзьдзі беларускай меншасьці ў Польшчы.

25 канцэртаў, хораў, дуэтаў і салістаў выступілі ў пятніцу вечарам падчас галя-канцэрту. Гэта адно з самых буйных культурніцкіх мерапрыемстваў у асяродзьдзі беларускай меншасьці ў Польшчы.

На сцэне Падляскай опэры і філярмоніі ў Беластоку выступілі пераможцы лякальных конкурсаў у Дамброве Беластоцкай, Сямятычах, Гайнаўцы, Бельску Падляскім і Беластоку.

Падчас канцэрту выступілі таксама запрошаныя гурты з Менску і Горадні. У рэпэртуары ўдзельнікаў фэстывалю былі як традыцыйныя беларускія песьні, іх апрацоўкі, так і сучасныя беларускія творы.

Арганізатарам фэстывалю зьяўляецца Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы. Старшыня БГКТ Ян Сычэўскі адзначыў, што з году ў год узровень фэстывалю ўсё вышэйшы. Ён дадаў, што важным элемэнтам зьяўляецца тое, што ў конкурсе стартуюць новыя гурты, найперш моладзевыя, якія пераймаюць традыцыю сьпеву ад старэйшых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт