Logo Polskiego Radia
Print

Кшыштаф Пэндэрэцкі атрымаў узнагароду «Грэмі»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2017 13:11
Вядомы польскі кампазытар атрымаў узнагароду ў катэгорыі «Харавая музыка» за альбом «Penderecki Conducts Penderecki».
PAP/Jakub Kaczmarczyk

Вядомы польскі кампазытар і дырыжор Кшыштаф Пэндэрэцкі атрымаў фонаграфічную ўзнагароду «Грэмі» ў катэгорыі «Харавая музыка» за альбом «Penderecki Conducts Penderecki». Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася ноччу з нядзелі на панядзелак у Лос-Анжэлес.

Дыск утрымлівае першыя студыйныя запісы Пэндэрэцкага з хорам і аркестрам Нацыянальнай філярмоніі ў Варшаве. У альбоме апынулася, між іншым, кампазыцыя «Dies Illa», напісаная з нагоды сотай гадавін пачатку І сусьветнай вайны.

Сёлета музычная прэмія Амэрыканскай акадэміі гуказапісу прызнаная 59 раз. Сярод намінаваных артыстаў апынуліся польскія музыкі – кампазытар Кшыштаф Пэндэрэцкі і сьпявак Марыюш Квецень.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт