Доктар у кабінэце прыставаў да пацыентак і запісваў іх на камэру
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.02.2017 13:08
Лекар абвінавачваецца ў тым, што прымушаў пацыентак да „сэксуальных дзеяньняў”.
pixabay.com/License: CC0 Public Domain / FAQ
Гданьская пракуратура абвінаваціла 65-гадовага доктара ў сэксуальных злачынствах, прад'явіўшы яму 31 абвінавачаньне. Аб’ектамі дамагальніцтва сталі 25 жанчын. Абвінавачаны прызнаўся ў зьдзейсьненым злачынстве. Яму пагражае 10 гадоў турмы.
Прэс-служба Гданьскай пракуратуры паведаміла, што лекар абвінавачваецца ў тым, што прымушаў пацыентак да „сэксуальных дзеяньняў”.
Абвінавачаньні ахопліваюць 2005-2015 гады, але бальшыня выпадкаў мела месца ў апошнія два гады гэтага пэрыяду. Пракурор патрабуе ў суда выдаць пастанову на часовы арышт лекара на тры месяцы.
Доктар зьдзяйсьняў злачынствы ў анкалягічнай клініцы ў Гданьску. Паказаньні далі больш за 2000 жанчын.
яс