У Жэшаве праходзіць X Форум „Эўропа-Ўкраіна”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.01.2017 14:11
                    
                                 
                
                
                    Палітыкі й экспэрты абмяркоўваюць сытуацыю ва Ўкраіне ў розных сфэрах.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          У Жэшаве (Rzeszów), у паўднёва-ўсходняй Польшчы, праходзіць X Форум „Эўропа-Ўкраіна”. Лёзунг сустрэчы - „Шанцы, якіх нельга страціць”.
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць палітыкі й экспэрты, ня толькі з Украіны й Польшчы, але таксама зь іншых краін Эўразьвязу – разам каля 900 чалавек.
Арганізатар сустрэчы Зыгмунт Бэрдыхоўскі (Zygmunt Berdychowski) з Фонду „Інстытут усходніх дасьледаваньняў” паведаміў, што ў першую чаргу гаворка ідзе пра абмен думкамі аб сытуацыі ва Ўкраіне ў розных сфэрах, то бок у сфэры культуры, эканомікі й грамадзкага жыцьця.
Гасьцямі сёлетняга форуму зьяўляюцца, між іншым, сьпікер Сэйма Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński), сьпікер Сэнату - Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) і старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны Андрэй Парубій.
X Форум „Эўропа-Ўкраіна” суправаджае першы Ўсходні кірмаш, на якім свае прапановы прадставіць каля 70 бізнэсмэнаў, прадстаўнікоў рэгіёнаў і дзяржаўных установаў.
аз