Малады жыхар Эльблёнга (Elbląg), разьмешчанага ў паўночна-ўсходняй Польшчы, вырашыў пракаціцца арыгінальным спосабам па вуліцах свайго гораду: ён прычапіў санкі ззаду трамвая. Яму дапамагалі два сябры, якія запісвалі ролік. У паліцыю пра «забаву» маладых людзей паведаміў журналіст мясцовай газэты, які быў сьведкам здарэньня.
Праваахоўныя органы цяпер шукаюць мужчын. Паліцыя зазначае, што «паездка» на санках магла б стаць для мужчыны апошняй, калі б пры заносе ён трапіў пад сустрэчны трамвай. Акрамя таго, ззаду за санкамі рухаўся наступны трамвай.
Кожны з трох мужчын у выпадку ўстанаўленьня іх асобы можа быць аштрафаваны на 500 злотых (115 эўра) за злоснае хуліганства.
Гэта чарговы выпадак, калі маладыя жыхары Эльблёнга арыгінальным спосабам «перамяшчаюцца» па горадзе. У кастрычніку мінулага году на даху аўтобуса быў заўважаны 23-гадовы хлопец. Яго асобу паліцыі ўдалося ўстанавіць. Малады мужчына быў аштрафаваны.
вс