У Кракаве білет на аўтобус можна купіць праз смартфон
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.01.2017 14:43
Гэткая форма продажу білетаў становіцца ў рэгіёне ўсё больш папулярнай.
Photo: pixabay.com
Зь бліжэйшай пятніцы жыхары Кракава зноў будуць мець магчымасьць купіць білет на гарадзкі транспарт пры дапамозе камэрцыйных мабільных прыкладаньняў. Нагадаем, з пачатку году гэта было немагчыма, таму што Ўпраўленьне муніцыпальнай інфраструктуры й транспарту было прымушанае правесьці тэндэр на згаданую паслугу.
Як паведаміў прадстаўнік упраўленьня Міхал Пыцлік (Michał Pyclik), зь бліжэйшай пятніцы пасажыры змогуць скарыстацца тымі ж самымі прыкладаньнямі, якімі яны карысталіся раней. Гаворка ідзе пра SkyCash, moBilet і mPay.
Упраўленьне муніцыпальнай інфраструктуры й транспарту павінна было аб'явіць тэндэр, паколькі з году ў год усё больш пасажыраў хоча купляць квіткі на гарадзкі транспарт з дапамогай прыкладаньняў, даступных на мабільных тэлефонах.
Паводле дадзеных упраўленьня, у 2014 годзе даходы ад гэткай формы продажу білетаў склалі больш за 480,5 тысяч эўра, у 2015 годзе – больш за 732 тысячы эўра, а да верасьня 2016 году – больш за 846,5 тысячы эўра.
Падрадчык павінен запусьціць продаж квіткоў пры выкарыстаньні мабільных прыкладаньняў ноччу з чацьвярга на пятніцу.
PAP/аз