Logo Polskiego Radia
Print

Музыка Польскага радыё гучыць у Кітаі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2017 14:49
Польскае радыё наладзіла супрацу з радыё й тэлебачаньнем правінцыі Сычуань.
Foto: Marlena Borawska/PR

Музыку дзяржаўнага Польскага радыё можна паслухаць у Кітаі. Сучасную музыку, якую выпускае польская радыёстанцыя, на працягу студзеня можна пачуць на хвалях музычнага радыё Radio FM 95.5, якое належыць тэлерадыёкампаніі SRT з правінцыі Сычуань.

„Гэта толькі пачатак супрацоўніцтва”, - зазначае старшыня праўленьня Польскага радыё Барбара Станіслаўчык (Barbara Stanisławczyk).

Яна падкрэсьлівае, што радыё, зь якім супрацоўнічае польскі бок, зьяўляецца адным зь вядучых у правінцыі Сычуань.

У сваю чаргу віцэ-старшыня праўленьня Польскага радыё Ежы Класіньскі (Jerzy Kłosiński) дадае, што дзякуючы супрацоўніцтву з SRT палякі й кітайцы змогуць адзін аднаго лепш пазнаць.

Супрацоўніцтва паміж польскай і кітайскай радыёстанцыямі пазытыўнай ацэньвае польскае Міністэрства замежных спраў.

„Прысутнасьць Польскага радыё ў Кітаі азначае, што з польскай культурай пазнаёмяцца мільёны слухачоў. Я рады гэтаму супрацоўніцтву, таму што гэта выдатная магчымасьць для разьвіцьця Польскага радыё, але таксама выдатны інструмэнт прасоўваньня Польшчы за мяжой”, - падкрэсьлівае намесьнік міністра замежных спраў Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak).

Варта нагадаць, што маладзёвы Чацьвёрты канал Польскае радыё падрыхтаваў першую з цыклю перадач, прысьвечаных сучаснай кітайскай музыцы.

Гэта толькі пачатак шырэйшага супрацоўніцтва. У ліпені 2017 году SRT арганізуе міжнародны музычны фэст у Чэнду – сталіцы правінцыі Сычуань. Польскае радыё адправіць на гэтае мерапрыемства калектыў. Заплянаваны таксама іншыя формы музычнага абмену.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт