Помнік палякам, забітым украінскімі нацыяналістамі, будзе адноўлены
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.01.2017 12:57
Забойства ў Гуце Пяняцкай было зьдзейсьненае УПА й СС 28 лютага 1944 году.
Foto: print screen/youtube.com
Помнік палякам, забітым украінскімі нацыяналістамі ў Гуце Пяняцкай, будзе адноўлены. Памятны знак, устаноўлены ў неіснуючай цяпер вёсцы на захадзе Ўкраіны, два дні таму быў разбураны.
Старшыня Асацыяцыі "Гута Пяняцка" ў гарадку Ўсхова (Wschowa) на захадзе Польшчы, якая на працягу некалькіх гадоў апякуецца гэтым месцам, размаўляла аб рэканструкцыі з прадстаўнікамі ўкраінскага боку й Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Малгажата Гасьнёўска-Коля (Małgorzata Gośniowska-Kola) таксама запэўніла, што арганізаваныя ля помніка штогадовыя ўрачыстасьці ў памяць ахвяр злачынства сёлета таксама адбудуцца.
Забойства ў Гуце Пяняцкай было зьдзейсьненае Ўкраінскай паўстанчай арміяй і падразьдзяленьнем СС 28 лютага 1944 году. У выніку злачынства былі забітыя больш за тысячу палякаў, выжыла каля 160 чалавек. Тады ж вёска была зраўнаная зь зямлёй.
Помнік быў устаноўлены ў 2005 годзе.
аз