Міністэрства спорту «разьбярэцца» з былымі функцыянэрамі «органаў ПНР»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.01.2017 12:26
Дзеячы спартыўных саюзаў будуць вымушаныя складаць заявы аб несупрацоўніцтве з камуністычнымі спэцслужбамі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Gazeta Wyborcza: У Польшчы дзейнічае 70 спартыўных саюзаў. Гэта ня толькі вялікія структуры як Польскі саюз футболу, але таксама саюзы, якія аб’ядноўваюць заўзятараў рэдкіх дысцыплін, напрыклад, Польскі саюз перацягваньня канату ці Польскі саюз спорту сабачых запрэжак. Кіраўнічыя функцыі ў іх займае 560 чалавек і прынамсі столькі ж асоб знаходзіцца ў кантралюючых органах.
Паводле законапраекту Міністэрства спорту, усе дзеячы спартыўных саюзаў будуць вымушаныя складаць заявы аб несупрацоўніцтве з камуністычнымі спэцслужбамі (люстрацыя). Гэтыя заявы праверыць Інстытут нацыянальнай памяці, а кожны, хто быў «працаўніком, функцыянэрам ці жаўнерам органаў бясьпекі дзяржавы ў пэрыяд з 22 ліпеня 1944 да 31 ліпеня 1990», будзе вымушаны сысьці з пасады.
Ідэя ачышчэньня спартыўных саюзаў ад былых супрацоўнікаў спэцслужб ПНР ня новая. У 2006 годзе ўрад «Права і справядлівасьці» разьмясьціў у законе аб люстрацыі абавязак складваньня такіх заяваў кіраўніцтвам такога тыпу структур. Аднак праз год гэты запіс адмяніў Канстытуцыйны суд.
ав