Вялікая сьцюжа зьбірае ў Польшчы сваё трагічнае жніво
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
08.01.2017 11:07
Службы бясьпекі заклікаюць неадкладна рэагаваць у выпадку асоб, якія доўга знаходзяцца на марозе.
pixabay.com
Маразы забіраюць жыцьці чарговых людзей. Урадавы Цэнтар бясьпекі Польшчы паведаміў, што на працягу апошніх сутак у краіне дзьве асобы памерлі ў выніку пераахалоджаньня арганізму. Гэтыя людзі былі знойдзеныя ў Лодзінскім і Сілескім ваяводзствах. Трэцяя ахвяра маразоў была знойдзеная ноччу. Гэта 32-гадовы мужчына, які замёрз у мясцовасьці Багатыня.
Паводле статыстычных дадзеных, з 1 лістапада мінулага году ў Польшчы ў выніку пераахалоджаньня памерла 56 чалавек, а 24 асобы атруціліся чадам (з 1 верасьня, калі пачаўся абагравальны сэзон).
Службы бясьпекі заклікаюць усіх жыхароў краіны неадкладна рэагаваць у выпадку асоб, якія доўга знаходзяцца на марозе, паведамляць у паліцыю, званіць на нумар 112. Таксама неабходна кіравацца здаровым сэнсам і быць уражлівым на патрэбы іншых. Здараюцца сытуацыі, калі людзі, асабліва адзінокія, замярзаюць ва ўласных неабаграваных кватэрых ці дамах.
З нядзелі на панядзелак тэмпэратура ноччу можа панізіцца да мінус 20 градусаў Цэльсія.
ПР/нг