Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць палякаў, якія ходзяць у касьцёл

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.01.2017 08:09
  • Рэлігія 08.01.mp3
У нядзелю ў касьцёл прыходзіць амаль 40% палякаў, камунію прымае 17%.
pixabay.com

Усё больш палякаў ходзіць на сьвятую Імшу. Усё больш веруючых прымае сьвятую Камунію. У нядзелю ў касьцёл прыходзіць амаль 40% палякаў (39,8%). Камунію прымае 17% – паінфармавалі ў сядзібе Эпіскапату Польшчы. Гэта дадзеныя за 2015 год.

Год раней гэтая лічба склала 39,1%. Камунію прымала 16,3% польскіх католікаў. Надалей найбольш рэлігійным застаецца поўдзень краіны. У Тарнаўскай дыяцэзіі ў нядзелю на Імшу прыходзіць больш за 70% веруючых – гаворыць ксёндз Войцех Садлань, дырэктар Інстытуту статыстыкі Каталіцкага касьцёла, адказнага за дасьледаваньні.

В. Садлань: Колькасьць палякаў, якія ходзяць у касьцёл, залежыць ад рэгіёну. Ёсьць дыяцэзіі, якія лідыруюць, калі казаць пра рэлігійную практыку. Гэта Тарнаўская, Жэшаўская дыяцэзіі. Найменш асоб ходзіць у касьцёл у заходне-паўночных рэгіёнах і ў Заходнім Памор’і.

Пра тое, якім зьяўляецца польскі каталіцызм, вырашае таксама рэлігійная актыўнасьць сьвецкіх груп. У Польшчы дзейнічае больш за 60 тысяч парафіяльных арганізацый, якія аб’ядноўваюць больш за 2,5 млн чалавек. Дзейнічаюць таксама каталіцкія грамадзкія ўстановы, якія займаюцца, напрыклад, школамі і госьпісамі. Каля паловы гэтых установаў дзейнічае на карысьць дзяцей і моладзі. Гэтыя арганізацыі аказваюць падтрымку старэйшым асобам, бедным і інвалідам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт