Logo Polskiego Radia
Print

М. Блашчак: Новы год пачаўся ў Польшчы спакойна

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.01.2017 08:29
Выключэньне - трагічнае здарэньне ў Элку, дзе быў забіты малады мужчына, што выклікала пратэсты.
foto: Wikimedia Commons

У навагоднюю ноч у мясцовасьці Элк на паўночным усходзе Польшчы здарылася бойка, у выніку якой быў забіты 21-гадовы мужчына. Пасьля поўдня 1 студзеня ў цэнтры горада сабраўся натоўп раззлаваных жыхароў, пачаліся хваляваньні. Хуліганы выбівалі вокны, нападалі на паліцыю.

Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў Марыюша Блашчака, сілы правапарадку ўжо затрымалі падазроных асоб – агулам 28 чалавек. На дадзены момант у Элку наведзены парадак, на вуліцах спакойна. Калі не лічыць гэтага здарэньня, то навагодняя ноч прайшла ў Польшчы вельмі спакойна, - адзначыў міністар. У параўнаньні з краінамі Заходняй Эўропы Польшча належыць да бясьпечных дзяржаў, - сказаў Блашчак па Першай праграме ПР.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт