Польскія ўлады спрашчаюць працэдуру легалізацыі для ўкраінцаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.12.2016 13:09
У першую чаргу гэтыя зьмены закрануць ніжнесылескае ваяводзтва.
Foto: pixabay.com
Доўгія чэргі украінцаў, якія хочуць узаконіць сваё знаходжаньне ў Польшчы сталі сапраўднай праблемай для ўладаў Ніжняй Сылезіі.
Кожны дзень украінцы займалі чаргу, пачынаючы з 2 гадзіны ўначы, перад рэгіянальным бюро па справах замежнікаў ва Ўроцлаве, каб вырашыць там свае справы, зьвязаныя з легалізацыяй побыту. Сёлета колькасьць прыбылых у Польшчу ўкраінцаў вырасла на 200%.
Пасьля новага года чэргі зьнікнуць, заявіў ваявода ніжнесылескага ваяводзтва Павал Грэняк. Дзеля гэтага ўлады ўкараняюць новы спосаб рэгістрацыі, з 2 студзеня запісы будуць весьціся толькі праз Інтэрнэт. Тыя, хто не маюць доступу да сеціва, змогуць скарыстацца з кампутараў у ваяводзкім ведамстве.
Ваявода Грэняк кажа, што, нягледзячы на значны рост колькасьці украінцаў, яго службы ўжо скарацілі час разгляду спраў, зьвязаных з легалізацыі працы ў Ніжняй Сылезіі.
ПР/юл