Ураган даў Польшчы ін'екцыю зялёнай энэргіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        28.12.2016 11:04
                    
                                 
                
                
                    Ветраныя электрастанцыі выпрацавалі рэкордную колькасьць электрычнасьці.
                
                
                    
                        
pixabay.com/CCO
                     
                
                
                
               
                
                         У Польшчы стыхія -- ураган Барбара - прынесла ня толькі зьнішчэньні, але дала краіне рэкордную колькасьць экалягічна чыстай энэргіі. 
Адна траціна польскага запатрабаваньня на электраэнэргію была атрымана з ветраных электрастанцый. Гэты рэкордны вынік быў дасягнуты дзякуючы вельмі моцным парывам ветру ды нізкага попыту на энэргію падчас Каляд. Як паведамляе партал wysokienapięcie.pl, 26 сьнежня а 20 гадзіне ветравыя турбіны ў Польшчы падалі ў сыстэму каля 5 гігават моцы. Гэта азначае, што яны працавалі на 86% сваіх магчымасьцяў, даючы кліентам у Польшчы каля адной траціны патрэбнай электраэнэргіі.
Вынік быў дасягнуты, нягледзячы на тое, што вецер пашкодзіў частку ліній электраперадач і не было магчымасьці пастаўляць энэргію з усіх ветраных турбін і ветракоў. Пры такой вялікай долі экалягічна чыстай энэргіі ў нацыянальнай сыстэме энэргазабесьпячэньня да 37% скарацілася доля традыцыйных вугальных крыніц.
У той жа пэрыяд у Германіі аднаўляльныя крыніцы заспакоілі палову попыту на электраэнэргію.
ПР/юл