Група Lotos і азэрбайджанскі Socar заключылі нафтавую дамову
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.12.2016 10:31
                    
                                 
                
                
                    Дамова датычыць таксама вытворчасьці звадкаваных газаў у марскім тэрмінале ў Гданьску.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          Польская група Lotos і азэрбайджанская нафтавая група Socar падпісалі кантракт на пастаўку сырой нафты. Пасольства Азэрбайджана ў Польшчы паведаміла, што кантракт таксама датычыць вытворчасьці ў марскім тэрмінале ў Гданьску звадкаваных газаў. Падпісаньне дамовы адбылося падчас сёмага паседжаньня польска-азэрбайджанскай міжурадавай камісіі.
Падчас перамоваў закраналася таксама пытаньне праекту  „Сарматыя”, то бок будаўніцтва Эўрапейскага калідора па транспарце нафты з Азэрбайджана праз Грузію і Ўкраіну ў Эўропу.
Нагадаем, Польска-азэрбайджанская міжурадавая камісія па пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва дзейнічае з 2005 году.
аз