Апазыцыя мае намер не выходзіць з Сэйму да 11 студзеня
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.12.2016 09:36
Апазыцыя дамагаецца адмены вынікаў галасаваньня у Сэйме, якія адбыліся ў пятніцу.
Старшыня ГП Г.Схэтына на прэс-канфэрэнцыі перад будынкам Сэйму пасьля сустрэчы з прэзыдентам А.Дудам
Photo: PAP/Jacek Turczyk
На залі паседжаньняў знаходзіцца група каля 150 парлямэнтароў.
Прэзыдэнт чакае на ацэнку юрыстаў.
У Сэйме застаецца група звыш 100 дэпутатаў апазыцыі.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўключыўся ў вырашэньне палітычнага крызысу, які нарастае ад пятніцы. Сёньня заплянаваная сустрэча прэзыдэнта зь лідарам кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраславам Качыньскім і старшынём Сэйму Марэкам Кухціньскім (Marek Kuchciński).
У нядзелю прайшлі кансультацыі зь лідарамі апазыцыі, якія дамагаюцца паўторнага галасаваньня над законамі, прынятымі ў пятніцу ў Калённай залі, таму што пленарную залю блякавалі дэпутаты апазыцыі.
Прэзыдэнт чакае ацэнкі юрыстаў адносна згаданых галасаваньняў.
Іншае пытаньне перамоваў - гэта плянаваныя зьмены працы журналістаў у Сэйме. Лідар апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы» (ГП) Гжэгаж Схэтына запатрабаваў адклікаць з пасады старшыню Сэйму Марэка Кухціньскага, якога абвінавачвае ў ініцыяваньні канфлікту, і вяртаньня старых правіл працы журналістаў у Сэйме.
Схэтына заявіў, што дэпутаты ГП ня выйдуць з пленарнай залі Сэйму да наступнага паседжаньня, гэта значыць да 11 студзеня.
Паводле апазыцыі, у пленарнай залі знаходзяцца каля 150 дэпутатаў ГП. Журналісты ня могуць праверыць інфармацыю, таму што іх не пускаюцца ў Сэйм. Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) з ГП паведаміў, што дэпутатаў не выганяюць з пленарнай залі. Там знаходзяцца таксама прадстаўнікі партыі «Сучасная» (Nowoczesna) і Польскай сялянскай партыі.
яс