У Пальковіцэ ўшаноўваюць 35-ю гадавіну пацыфікацыі шахты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.12.2016 14:19
17 сьнежня 1981 г. войска й паліцыя зламалі вароты і ўварваліся ў двор шахты.
KGHMs Rudna Mine. Photo: PAP/Maciej Kulczyński.
У Пальковіцэ (Polkowice) на поўдні Польшчы адбываецца цырымонія ў гонар 35-й гадавіны пацыфікацыі шахты меднай руды.
А 7.00 раніцы 17 сьнежня 1981 году галоўныя вароты шахты «Рудна» пратараніў танк. Неўзабаве сотні шахцёраў былі выведзеныя з завода АМАПам. Спэцслужбы выкарысталі вадамёты.
Забастоўка ў 1981 годзе пачалася 14 сьнежня. Гэта была рэакцыя работнікаў на ўвядзеньне ваеннага становішча. Шахцёры спускаліся пад зямлю, але не пачыналі працу.
На чацьвёрты дзень пратэсту войска й паліцыя зламалі вароты і ўварваліся ў двор шахты. Рабочых пасьля выхаду на паверхню сустракалі вадамётамі. Міліцыянты таксама выкарыстоўвалі сьлезацечны газ. Для таго, каб пазьбегнуць кровапраліцьця, лідары пратэсту вырашылі спыніць страйк. У выніку ўвесь калектыў быў звольнены з працы.
Празь некалькі дзён большасьць шахцёраў былі вернутыя на працу, але на новых, значна горшых умовах.
яс