Logo Polskiego Radia
Print

Банк PKO BP плянуе адкрываць офісы ў Дубаі, Сінгапуры й Лёндане

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.12.2016 16:57
Банк хоча падтрымаць дзейнасьць польскіх кампаній на замежных рынках.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePKO BP

Банк PKO BP хоча адкрыць офіс на Блізкім і Далёкім Усходзе, а таксама ў Лёндане. Рашэньне павінна быць прынята ў першай палове наступнага года.

Генэральны дырэктар PKO BP Банка Зьбігнеў Ягела (Zbigniew Jagiełło) заявіў, што банк хоча падтрымаць дзейнасьць польскіх кампаній на замежных рынках.

PKO BP плянуе адкрыць офісы ў Дубаі, Сінгапуры і іншых гарадах.

Па словах кіраўніка банка, дапамогай польскім прадпрымальнікам павінна займацца ўсё больш людзей і ўстановаў. На думку дырэктара PKO BP, дзяржаўныя ўстановы павінны дапамагаць фінансаваць міжнародную экспансію і экспарт польскіх фірмаў.

PKO BP зьяўляецца найбуйнейшым банкам у Польшчы. Установа знаходзіцца пад кантролем дзяржавы. Актывы гэтай установы перавышаюць 250 мільярдаў даляраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт