Logo Polskiego Radia
Print

Амаль кожны пяты паляк зьяўляецца валянтэрам няўрадавых арганізацый

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.12.2016 14:24
Аднак у супастаўленьні з грамадзкай актыўнасьцю ў іншых эўрапейскіх краінах, Польшча займае перадапошняе 28 месца.
foto: Glow Images/East News

Валянтэрскую працу выконвае 18 адсоткаў польскага насельніцтва. Акрамя гэтага, падобная колькасьць валянтэраў працуе па-за арганізацыямі.

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень валянтэрства, усталяваны ААН у 1985 годзе.

Палякі аддаюць свой час, дапамагаючы суседзям і сябрам, прымаюць удзел у дабрачынных мерапрыемствах.

На валянтэрскай працы грунтуецца каля 60 адсоткаў няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у Польшчы. Аднак у супастаўленьні з грамадзкай актыўнасьцю ў іншых эўрапейскіх краінах, Польшча займае перадапошняе 28 месца.

Найбольш валянтэраў працуе ў Нарвэгіі, Швэйцарыі, Нідэрляндах, Ісландыі, Нямеччыне і Гішпаніі, дзе валянтэрамі працуе каля паловы насельніцтва.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт