Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда абяцаў дапамагчы сем’ям загінулых шахцёраў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.11.2016 12:16
Прэзыдэнт Польшчы выказаў спачуваньне семʼям шахцёраў, якія ноччу загінулі на шахце «Rudna» ў Ніжняй Сілезіі. (абноўлена)
Photo: PAP/Jacek Turczyk

Анджэй Дуда запэўніў, што ўлады не пакінуць без дапамогі сем'яў чацьвёра загінулых шахцёраў у Палькавіцэ. Прэзыдэнт Польшчы, які цяпер знаходзіцца ў Швэцыі, выказаў спачуваньне семʼям шахцёраў, якія ноччу загінулі на шахце «Рудна» ў Ніжняй Сілезіі.

«Я перакананы, што ўрад на чале з прэмʼер-міністрам, і я таксама як Прэзыдэнт Польшчы, прыкладзем усе намаганьні, каб клопат пра сем’і трагічна загінулых быў як мага лепшы. Я спадзяюся, што гарнякі, якія да гэтага часу ўсё яшчэ знаходзяцца пад зямлёй, будуць выратаваныя», – сказаў Дуда падчас кароткай сустрэчы з польскімі журналістамі ў Стакгольме.

Падземны землятрус на меднай шахце «Рудна» у Палькавіцэ адбыўся ўчора вечарам. Загінулі чацьвёра шахцёраў. На месцы здарэньня вядзецца выратавальная акцыя, бо пад зямлёй застаюцца яшчэ некалькі чалавек.

Пад зямльё безупынку працуюць 45 ратаўнікоў. Яны знаходзяцца каля дзесяці мэтраў ад прысыпаных гарнякоў. Акцыя ідзе вельмі павольна. Выратавальныя службы ўручную адкідаюць абваленыя скалы. Перад шахтай чакаюць сваякі шахцёраў.

Гарнякі, якія загінулі гэта вопытныя работнікі шахты – ва ўзросьце 33 і 47 гадоў і двое вельмі маладых хлапцоў – аднаму 24 гады – ён працаваў толькі адзін месяц, друому таксама 24 і гэты пад зямлёю працаваў год і тры месяцы.

Кампанія KGHM, якой належыць шахта, аб’явіла 4-дзённую жалобу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт