Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы загінулі чацьвёра шахцёраў, шэсьць чалавек пад зямлёй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.11.2016 09:50
Абвал адбыўся ноччу ў выніку падземнага землятрусу на глыбіні 1100 мэтраў.
Photo: PAP/Maciej Kulczyński

У выніку абвалу ў меднай шахце «Рудна» ў Палькавіцэ (Polkowice) у Ніжняй Сілезіі загінулі чацьвёра шахцёраў. Працягваюцца пошукі шасьці засыпаных гарнякоў.

Старшыня кампаніі KGHM, якой належыць шахта, Радаслаў Дамагальскі-Лабэндзкі (Radosław Domagalski-Łabędzki) сказаў, што абвал здарыўся ноччу ў выніку падземнага землятрусу на глыбіні 1100 мэтраў. Дзевяць гарнякоў атрымалі раненьні, пяць зь іх знаходзяцца ў бальніцы. Старшыня KGHM сказаў, што ратаўнікі робяць усё магчымае, каб выратаваць засыпаных. Дамагальскі-Лабэндзкі падкрэсьліў, што землятрус нанёс вялікія шкоды, а выратавальная акцыя вельмі складаная.

Загінулым шахцёрам 33 і 47 гадоў. Кампанія KGHM абвясьціла чатырохдзённую жалобу, таксама будуць адмененыя некаторыя мерапрыемствы, зьвязаныя са сьвятам гарняка (гэтак званая «Barbórka»), якое адзначаецца 4 сьнежня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт