Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы абнаўляецца чыгуначны рухомы склад

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.11.2016 19:51
Рэгіянальная кампанія «Малапольская чыгунка» (Koleje Małopolskie) набыла шэсьць новых цягнікоў «Імпульс».
Адзін зь цягнікоў "Імпульс" для Малапольскай чыгункі на зборачнай лініі заводу "Нэваг"Адзін зь цягнікоў "Імпульс" для Малапольскай чыгункі на зборачнай лініі заводу "Нэваг"Urząd Marszałkowski Województwa Małopolskiego

Рэгіянальная кампанія «Малапольская чыгунка» (Koleje Małopolskie) набыла шэсьць новых цягнікоў «Імпульс». Згаданыя склады выпускае польская фірмы «Нэваг» (Newag), офіс і вытворчасьць якой знаходзіцца ў горадзе Новы Сонч (Nowy Sącz) у Малапольскім ваяводзтве.

Кампанія закупіла два чатырохсэкцыйныя цягнікі рэгіянальных ліній, якія могуць перавезьці 200 пасажыраў, і чатыры пяцісэкцыйныя, якія памяшчаюць 250 пасажыраў. Вагоны абсталяваныя кандыцыянэрам, эрганамічнымі крэсламі, бесправадным інтэрнэтам і электроннай інфармацыйнай сыстэмай. Цягнікі могуць разьвіваць хуткасьць да 130 км/г і будуць абслугоўваць трасы паміж Кракавам і важнейшымі гарадамі рэгіёну (Новы Сонч, Тарнаў).

У трасы склады выйдуць 11 сьнежня. Да канца лютага наступнага года Малапольская чыгунка атрымае чарговыя сем «Імпульсаў». Агульны кошт кантракту – 300 млн злотых (68 млн эўра).

Малапольская чыгунка створаная ў 2013 годзе для ажыцьцяўленьня рэгіянальных пасажырскіх перавозак на тэрыторыі Малапольскага ваяводзтва з адміністрацыйным цэнтрам у Кракаве. Цягнікі кампаніі заходзяць таксама ў некаторыя населеныя пункты суседніх ваяводзтваў. Уладальнікам кампаніі зьяўляюцца муніцыпальныя ўлады рэгіёну. У 2015 годзе цягнікі фірмы перавезьлі больш за 1 млн 800 тыс. пасажыраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт