Logo Polskiego Radia
Print

Польскі кампазытар атрымаў узнагароду на фэстывалі ў Пецярбургу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.11.2016 14:09
Кшыштаф Пэндэрэцкі быў узнагароджаны за рэалізацыю праектаў, якія абʼядноўваюць культуры розных народаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кшыштаф Пэндэрэцкі атрымаў узнагароду на Фэстывалі мастацтва ў Пецярбургу. Выбітны польскі кампазытар быў узнагароджаны за рэалізацыю праектаў, якія абʼядноўваюць культуры розных народаў.

Узнагарода, уручаная Кшыштафу Пэндэрэцкаму, называецца «Зьдзіві мяне». Назва ўзялася з любімага выразу патрона фэстывалю, які жыў на пераломе ХІХ і ХХ стагодзьдзяў, стваральніка расейскага тэатра Сяргея Дзягілева. Узнагарода ўручаецца з 2011 году.

Прымаючы ўзнагароду «Зьдзіві мяне» Кшыштаф Пэндэрэцкі прызнаў, што ўжо больш за дзясятак гадоў ён эмацыйна зьвязаны з Пецярбургам. «Гэты горад для мяне важны. Ты ў ім закохваешся й ён безупынны цябе кліча», – сказаў польскі кампазытар.

Кшыштаф Пэндэрэцкі шматразова выступаў у Пецярбурзе. У 2006 годзе ад пецярбурскай капітулы ён атрымаў «Балтыйскую зорку», узнагароду за выбітны ўклад ва ўмацаваньне сяброўства паміж народамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт