Logo Polskiego Radia
Print

Глівіцэ, Ольштын і Варшава – тры польскія гарады, якія разьвіваюцца найхутчэй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.11.2016 20:07
У Варшаве адбылася прэзэнтацыя справаздачы, прысьвечанай разьвіцьцю польскіх рэгіёнаў.
 Беласток БеластокPolskie Radio Białystok/Wojciech Szubzda

Глівіцэ ў Сілезіі, паўночна-ўсходні Ольштын і Варшава – гэта тры польскія гарады, якія найхутчэй разьвіваюцца. У Сэйме Польшчы адбылася прэзэнтацыя справаздачы, прысьвечанай разьвіцьцю польскіх рэгіёнаў і падрыхтаванай спэцыялістамі Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту.

Справаздача ахапіла ўсе гміны (найменшыя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі) ды гарады краіны.

Падчас працы над дакумэнтам пад увагу бралася разьвіцьцё ў галіне эканомікі й грамадзтва ды ахова навакольнага асяродзьдзя. У прыватнасьці, гэта ўзровень інвэстыцый на жыхара гміны альбо горада, выдаткі на грамадзкі транспарт, колькасьць юрыдычных асобаў, узровень беспрацоўя ды іншыя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі. Акрамя таго, бярэцца пад увагу ўзровень міграцыі, колькасьць жыхароў зь сярэдняй і вышэйшай адукацыяй, а таксама доступ да інфраструктуры й яе ўзровень.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт