Кіраўнік МЗС сустрэўся з новым Апостальскім нунцыем у Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.11.2016 16:15
                    
                                 
                
                
                    Сальваторэ Пэнакіё замяніў на пасадзе нунцыя арцыбіскупа Чэлесьціна Мільёрэ.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Paweł Supernak
                     
                
                
                
               
                
                          Міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) сустрэўся з новым Апостальскім нунцыем у Польшчы арцыбіскупам Сальваторэ Пэнакіё (Salvatore Pennacchio).
У ходзе сустрэчы былі падсумаваныя адносіны паміж Польшчай і Ватыканам. Міністар Вашчыкоўскі падкрэсьліў, што Польшча ацэньвае іх добра й выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва, у тым ліку па пытаньнях абароны правоў чалавека, вяршэнства міжнароднага права ў вырашэньні глябальных спрэчак, а таксама па дапамозе ў мэтах разьвіцьця.
Кіраўнік польскай дыпляматыі таксама пацьвердзіў сваю гатоўнасьць супрацоўнічаць з ватыканскім бокам па пытаньні абароны правоў і рэлігійных свабод і рэлігійных меншасьцяў.
Арцыбіскуп Сальваторэ Пэнакіё прыбыў у Польшчу 31 кастрычніка, а 3 лістапада ўручыў свае даверчыя граматы польскаму прэзыдэнту. Ён замяніў арцыбіскупа Чэлесьціна Мільёрэ (Celestino Migliore), які служыў Апостальскім нунцыем у Польшчы з 2010 году.
аз