У Варшаве ўшанавалі „Выклятых жаўнераў”(ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.11.2016 15:17
                    
                                 
                
                
                    У цырымоніі прынялі ўдзел, між іншым, прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар абароны Антоні Мацярэвіч.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Tomasz Gzell
                     
                
                
                
               
                
                         На слупе Помніка-Магілы невядомага жаўнера ў Варшаве была адкрыта памятная дошка, прысьвечаная памяці „Выклятых жаўнераў”. У цырымоніі прынялі ўдзел, сярод іншых, прэзыдэнт Анджэй Дуда й міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz).
Кіраўнік польскай дзяржавы сказаў, што цырымонія не выпадкова праходзіць напярэдадні Дня незалежнасьці, таму што змаганьне „выклятых жаўнераў” лічыцца барацьбой за незалежнасьць краіны.
PAP/Tomasz Gzell
 
 
„Гэта была барацьба - хоць і безнадзейная – за свабодную, сувэрэнную й, перш за ўсё, незалежную Польшчу”, - сказаў Анджэй Дуда.
PAP/Tomasz Gzell
 
 
„Выклятыя жаўнеры” - гэта жаўнеры незалежніцкага й антыкамуністычнага польскага падпольля, якія ў 1944-1963 гадах супраціўляліся спробам саветызацыі Польшчы й падпарадкаваньня Савецкаму Саюзу. У асноўным гэта былі жаўнеры Арміі Краёвай і асобы, якія не хацелі пагадзіцца на савецкае панаваньне ў краіне.
аз