Logo Polskiego Radia
Print

Mabuchi інвэстуе ў Польшчы 360 мільёнаў злотых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2016 15:31
У Бохні будзе пабудаваны першы завод японскага канцэрну Mabuchi ў Эўропе.
Photo: pixabay.com

Японскі канцэрн Mabuchi Motor пабудуе завод у горадзе Бохня (Bochnia) на поўдні Польшчы, які будзе выпускаць электрапрывады для аўтамабіляў. Рашэньне пра будаўніцтва першага ў Эўропе заводу кіраўніцтва японскага канцэрну прыняла ў мінулую пятніцу.

Да 2023 году на заводзе ў Бохні пачнецца вытворчасьць невялікіх электрычных рухавікоў і запчастак да іх. На заводзе працу знойдзе 400 працаўнікоў, якія будуць выпускаць 16 мільёнаў рухавікоў у год.

Mabuchi Motor мае свае заводы ў Віетнаме, Кітаі й на Тайвані. У 2012 годзе канцэрн інвэставаў у завод у Кітаі, а ў 2014 годзе – у Мэксыцы.

Канцэрн выпускае электрычныя рухавікі з 1954 году й каціруецца на біржы ў Токіё.

У 2015 годзе ён дасягнуў 1 мільярда 200 мільёнаў даляраў даходу й больш за 154,5 мільёна даляраў прыбытку.

pb.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт