Варшава не згаджаецца на далейшае скарачэньне выкідаў цяплічных газаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        18.10.2016 15:37
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            18.10.2016_пульс эканомікі.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Польскі ўрад прапануе браць пад увагу плошчу лясоў, якія паглынаюць вуглякіслы газ.
                
                
                    
                        
Photo: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Польшча пацьвердзіла сваю нязгоду з плянамі Эўрапейскай камісіі па далейшым скарачэньні выкідаў цяплічных газаў. Гаворка ідзе пра абмежаваньні ў галіне транспарту, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі й малых галін прамысловасьці ці сэктараў, якія не ахоплены сыстэмай гандлю квотамі на выкіды СО2. Брусэль хоча, каб да канца наступнага дзесяцігодзьдзя Польшча ў гэтых сэктарах скараціла свае выкіды на 7 адсоткаў. Прапановы Эўракамісіі ў панядзелак абмяркоўвалі ў Люксэмбургу міністры аховы навакольнага асяродзьдзя.
Эўракамісія апублікавала свае прапановы ў ліпені. Тады ж Польшча адразу заявіла, што будзе патрабаваць зьмен, таму што іх ажыцьцяўленьне нясе з сабой вялікія кошты. Разьвіцьцё будаўніцтва й транспарту зьвязанае з ростам выкідаў CO2. Цяпер Польшча ізноў падкрэсьліла, што не падтрымлівае прапановаў ЭК. Аднак некаторыя іншыя дзяржавы падтрымліваюць прапанову Эўракамісіі, сказаў журналістам міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko).
Я. Шышка: У Эўрапейскім Зьвязе ёсьць дзяржавы, для якіх палітыка аховы клімату зводзіцца выключна да пытаньня барацьбы з выкідамі цяплічных газаў. А гэта зьвязанае з тэхналёгіямі, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай краіне.
Прапанову падтрымалі Францыя, Нямеччына й скандынаўскія краіны. Польшча патрабуе больш свабоды. Варшава прапануе, каб пры стварэньні стратэгіі па скарачэньні выкідаў цяплічных газаў браць пад увагу пытаньне лясной гаспадаркі й плошчу лясоў. Справа ў тым, што лес паглынае дыяксід вугляроду, а лясы займаюць у Польшчы амаль 30% плошчы краіны.
Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле
яс