Logo Polskiego Radia
Print

„Bank of China” плянуе інвэставаць у LOT

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2016 15:17
Кітайскі банк карыстаецца гіганцкім капіталам у памеры больш за 2 трыльёны эўра.
Photo: Daniel Thornton/flickr.com/Commercial use allowed

„Bank of China” – чацьвёрты па велічыні капіталу банк у сьвеце, зацікаўлены новымі інвэстыцыямі ў Польшчы. Пляны польскага аддзелу кітайскай установы супадаюць з глябальнай стратэгіяй банка, якая бярэ пад увагу замежную экспансію. Кітайцы завіталі ў Польшчу чатыры гады таму, але сярэднестатыстычны паляк ня шмат пра іх чуў. Гэта ня дзіўна, паколькі кітайскі банк засяроджвае ўвагу на карпарацыйных кліентах і безь лішняга шуму здабывае чарговыя пляцдармы ў прыбытковым банкаўскім бізнэсе, паведамляе выданьне „Puls Biznesu”.

У тым ліку „Bank of China” падтрымлівае ў фінансавым пляне ідэю Новага шаўковага шляху – прыярытэтнай кітайскай праграмы экспансіі ў Эўропе. Кітайскі банк карыстаецца гіганцкім капіталавым фондам у памеры больш за 2 трыльёны эўра. Таму, калі ён зацікаўлены трансакцыяй або кліентам, то ў стане запрапанаваць на многа лепшыя ўмовы, чым усе астатнія банкі разам узятыя.

„Мы зацікаўлены ў фінансаваньні 30 найбуйнейшых польскіх кампаніяў, асабліва галіны энэргетыкі”, - кажа ў размове з выданьнем „Puls Biznesu” дырэктар польскага аддзелу „Bank of China” Ксія Бін. Кітайцы таксама зацікаўленыя інвэстыцыяй у польскую авіякампанію LOT.

„Мы хочам размаўляць з польскім авіяперавозчыкам на тэму фінансаваньня паветранага флёту”, - дадаў Ксія Бін.

Па гэтай справе „Bank of China” плянуе карыстацца паслугамі „BoC Aviation” – адной з найбольшых лізінгавых кампаніяў сьвету, якая спэцыялізуецца ў самалётах і супрацоўнічае з 64 авіялініямі, нагадае „Buls Biznesu”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт