Амбасадар ЗША: Польшча можа пастаўляць ЗПГ на ўвесь рэгіён
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.10.2016 14:40
Па словах амэрыканскага дыплямата, магчымасьці паставак газу ў Эўропу будуць пастаянна павялічвацца.
Амбасадар ЗША ў Польшчы Пол Джонс.Photo: www.energetyka24.com
“Тэрмінал у Сьвінавуйсьці дазволіць Польшчы стаць газавым вузлом і пастаўляць звадкаваны прыродны газ на ўвесь рэгіён”, - кажа амбасадар ЗША ў Польшчы Пол Джонс у інтэрвію парталу Energetyka24.com. Па словах амэрыканскага дыплямата, магчымасьці паставак газу ў Эўропу будуць пастаянна павялічвацца.
Злучаныя Штаты Амэрыкі ўжо ў красавіку пачалі транспартаваць прыродны газ у Эўропу. Экспартам займаюцца 9 амэрыканскіх кампаній. Паводле слоў пасла, польскі тэрмінал ЗПГ адчыніўся ў ідэальны час для таго, каб стаць газатранспартным вузлом для цэлага рэгіёну.
Дыплямат пракамэнтаваў таксама пытаньне аб будаўніцтве газаправода Nord Stream 2, які, на яго думку, зьяўляецца неэканамічным праектам: "Наша пазыцыя па гэтым пытаньні адназначная. Прэзыдэнт Абама й віцэ-прэзыдэнт Байдэн былі ў гэтым выпадку згодныя. Мы ня думаем, што газаправод спрыяе паляпшэньню энэргетычнай бясьпекі ў Эўропе, наадварот – Nord Stream 2 не прыводзіць да дывэрсыфікацыі крыніц паставак і факусуе маршруты, па якіх расейскі газ будзе пастаўляцца ў Эўропу", - заявіў амбасадар ЗША ў Польшчы Пол Джонс.
яс