Польскі ўрад абяцае танныя кватэры праз два гады
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        12.10.2016 15:50
                    
                                 
                
                
                    Перавага на атрыманьне жыльля будзе аддавацца сем’ям зь дзецьмі й парам, якія чакаюць дзяцей.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня адбылося падпісаньне лістоў намераў паміж дзяржаўным фондам BGK Nieruchomości зь сямнаццацю муніцыпалітэтамі. У наступным годзе павінна пачацца будаўніцтва, а напрыканцы 2018 павінны быць гатовыя кватэры ў рамках праграмы «Кватэра+». Плянуецца іх здаць некалькі тысяч.
У першую чаргу гэта будуць Катавіцэ, Познань, Валбжых, Бяла Падляска, а таксама ў невялікіх гарадках як, напрыклад, падваршаўская Кабылка.
Муніцыпалітэт дае ўчастак, а фонд BGK – фінансаваньне, – сказаў намесьнік старшыні фонду BGK Nieruchomości Ўладзімеж Стасяк.
Такім чынам на таннай, але з добрай інфраструктурай зямлі паўстануць недарагія кватэры. Паводле Стасяка, кошт будаўніцтва павінен укласьціся ў 1950 злотых (прыблізна 490 эўра) за адзін квадратны мэтар плюс кошт зямлі. У выніку аплата ў гэтых кватэрах павінна складаць ня больш за 24 злотыя (6 эўра) за квадратны мэтар у месяц.
Паколькі праграма «Кватэра+» зьяўляецца элемэнтам дэмаграфічнай палітыкі ўраду, то перавага на атрыманьне жыльля будзе аддавацца сем’ям зь дзецьмі й парам, якія чакаюць дзяцей.
Dziennik Gazeta Prawna/яс