Logo Polskiego Radia
Print

Купіць кватэру ў Польшчы каштуе больш у параўнаньні зь мінулым годам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.09.2016 16:57
Прычына росту цэн – нядаўняе ўвядзеньне ў Польшчы гэтак званага банкаўскага падатку.
pixabay.com

Купіць кватэру на крэдыт у Польшчы каштуе больш у параўнаньні зь мінулым годам. Пры гэтым цэны на нерухомасьці намнога ня вырасьлі, а павысіліся рознага роду аплаты, зьвязаныя з транзакцыяй і банкаўскім іпатэчным крэдытам. Працэнты па крэдытах таксама павялічыліся, зазначаюць спэцыялісты. Паводле іх, прычына росту цэн – нядаўняе ўвядзеньне ў Польшчы гэтак званага банкаўскага падатку. Фінансавыя ўстановы згаданы падатак стараюцца перакінуць на кліентаў.

Акрамя таго, банкі пачалі весьці больш вострую крэдытную палітыку. Сёньня сям’я, якая зарабляе «на рукі» 5 тыс. злотых, можа разьлічваць на іпатэчны крэдыт у памеры 370 тыс. злотых тэрмінам на 30 гадоў (паводле сёньняшняга курсу НБП адзін эўра каштуе 4,3 злотага). Гэта на 80 тыс. злотых менш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Цягам году на 6,5% вырасьлі розныя аплаты, зьвязаныя з атрыманьнем крэдыту. Акрамя таго, кліент павінен аплаціць натарыюса, страхоўкі й дакумэнтацыю.

Паводле экспэртаў, грамадзянін, які сёньня купляе кватэру за 300 тыс. злотых, пры сваім узносе ў памеры 10%, дадаткова заплаціць 50 тыс. злотых (без уліку працэнтаў па асноўным крэдыце).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт