Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад падтрымлівае каапэратыўнае будаўніцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2016 09:47
Праграма прадугледжвае, між іншым, бонусы за адкладваньне грошай на кватэру.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польскі ўрад зоймецца сёньня праграмай „Кватэра Плюс”, то бок Нацыянальнай жыльлёвай праграмай. На пачатку чэрвеня прэм'ер-міністар Бэата Шыдла паведаміла аб праграме па будаўніцтве на дзяржаўных зямельных участках арэндных кватэраў з магчымасьцю выкупу. Праект таксама прадугледжвае ўвядзеньне бонусаў за адкладваньне грошай на ўласную кватэру і ўдзел у каапэратыўным будаўніцтве.

Абвяшчаючы праграму „Кватэра Плюс”, кіраўнічка польскага ўраду падкрэсьліла, што яна будзе адрасавана ня толькі людзям з самымі нізкімі даходамі. Праграма ня будзе прадугледжваць ніякіх абмежаваньняў па ўзросьце. Арэнда 50-мэтровай кватэры павінна скласьці каля тысячы злотых у месяц (прыкладна, больш за 232,5 эўра). Пачатак рэгістрацыі для ўдзелу ў праграме заплянаваны ў наступным годзе.

Праграма „Кватэра Плюс” таксама прадугледжвае падтрымку для людзей, якія адкладваюць грошы на сваю ўласную кватэру. Для іх будуць створаныя адмысловыя рахункі, на якія можна будзе пералічаць сродкі. Для ўласьнікаў прадугледжаныя бонусы ў памеры да некалькіх тысяч злотых у год.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт