Тысячы чалавек пратэставалі на вуліцах Варшавы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.09.2016 10:29
                    
                                 
                
                
                    Прайшлі маніфэстацыі КАД і прадстаўнікоў мэдычных прафэсій.
                
                
                    
                        
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Тысячы чалавек прыйшлі на акцыі пратэстаў, якія адбыліся ў Варшаве ў  суботу. Маніфэстацыю пад лёзунгам «Адна Польшча, досыць падзелаў»  зладзіла таварыства Камітэт абароны дэмакратыі.
Падчас выступленьня лідар арганізацыі Матэвуш Кіёўскі  заявіў: «Нас дзеляць на лепшых і горшых, на тых, у каго поўныя правы і  на тых, якіх пакуль што церпяць». На сцэне выступіў, між іншым, савецкі  дысыдэнт Томаш Вэнцлёва.
У сваю чаргу лекары, мэдсёстры,  выратавальнікі, зубныя ўрачы ды іншыя прадстаўнікі мэдычных прафэсій  удзельнічалі ў польскай сталіцы ў маніфэстацыі, мэта якой – прымусіць кіруючыя сілы заняцца праблемамі сыстэмы аховы здароўя, між іншым павысіць выдаткі на гэтую сфэру.
З  пратэстуючымі сустрэўся міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл. Ён  абвінаваціў папярэднія ўрады ў занядбаньні сыстэмы аховы здароўя.  «Адзіны выхад кіруючыя бачылі ў вольным рынку, дзікай камэрцыялізацыі і  прыватызацыі», – заявіў міністар і запрасіў арганізатараў пратэсту,  прадстаўнікоў прафсаюзаў, на перамовы, якія адбудуцца ў аўторак.
ІАР ПР/нг