Фэстываль Пэндэрэцкага распачнецца 320 мэтраў пад зямлёй
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.09.2016 12:22
ІV Міжнародны фэстываль імя Кшыштафа Пэндэрэцкага будзе доўжыцца да нядзелі.
Дапрэм’ерным паказам польскай вэрсіі опэры «Дзёньнік Анны Франк» 320 мэтраў пад зямлёй, у старадаўняй шахце Guido ў польскім Забжы, распачнецца ІV Міжнародны фэстываль імя Кшыштафа Пэндэрэцкага. Аўтарам лібрэта зьяўляецца расейскі кампазытар Георгій Фрыд, які напісаў яго абапіраючыся на аднайменную кнігу гераіні.
Анна Франк – гэта 13-гадовая габрэйка, якая падчас ІІ сусьветнай вайны хавалася на дасе будынку бюро свайго бацькі ў Амстэрдаме. Яна пісала дзёньнік, у якім апісвала сваё штодзённае жыцьцё.
На польскую мову лібрэта пераклала Дамініка Дыбал. У ролі Анны Франк выступіла вядомая бэльгійская сапраністка Анна Мэстро.
ІV Міжнародны фэстываль імя Кшыштафа Пэндэрэцкага ў Забжы будзе доўжыцца да нядзелі. Акрамя опэры ў праграме квартэты Кшыштафа Пэндэрэцкага, а таксама фінальны канцэрт «Beethoven industrialnie».
ав