Далай-лама XIV наведаў Уроцлаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        20.09.2016 17:43
                    
                                 
                
                
                    Візыт Далай-ламы зьвязаны з выконваньнем Уроцлава ролі Эўрапейскай сталіцы культуры.
                
                
                    
                        
PAP/Maciej Kulczyński
                     
                
                
                
               
                
                         Далай-лама XIV наведаў Уроцлаў. Духоўны лідар тыбэтцаў сустрэўся з прадстаўнікамі органаў мясцовага кіраваньня, артыстамі, навукоўцамі й з моладзьдзю. Візыт Далай-ламы зьвязаны з выконваньнем Уроцлава ролі Эўрапейскай сталіцы культуры.
«Народам сьвету патрэбнае пачуцьцё ўзаемных салідарнасьці й міру. Мір і свабода вельмі сьцісла зьвязаныя», – казаў Далай-лама ва Ўроцлаве. Ён падкрэсьліў, што зьяўляецца адным зь сямі мільярдаў людзей. «Я адначасова зьяўляюся тыбэтцам і будыстам, але гэта другасная справа. Сёньня прыйшоў час, калі асаблівы націск трэба класьці на тое, што мы ўсе зьяўляемся братамі й сёстрамі», – зазначыў Далай-лама.
У сераду, у апошні дзень візыту, духоўны лідар тыбэтцаў наведае ўнесены ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА эвангеліцка-аўгсбурскі касьцёл у Сьвідніцы, дзе пройдзе сустрэча прадстаўнікоў розных рэлігій.
ав