Logo Polskiego Radia
Print

Друк: Мілер і Туск аддалі сьледзтва расейцам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.09.2016 16:22
Старшыня Камісіі па расьсьледаваньні авіякатастроф угаварыў камісію па смаленскай авіякатастрофе прыняць вызначэньні расейскага боку.
Foto: polskieradio.pl

У красавіку 2010 года Ежы Мілер, старшыня Камісіі па расьсьледаваньні авіякатастроф дзяржаўнай авіяцыі і тагачасны міністар унутраных спраў і адміністрацыі, угаварыў камісію, каб па справе смаленскай авіякатастрофы прыняць такія вызначэньні, якія ня будуць значна адрозьнівацца ад высноваў расейскага боку. Гэтыя захады праводзіліся зь ведама і згоды тагачаснага прэмʼер-міністра Дональда Туска, паведамляе партал niezalezna.pl.

Сустрэча Ежы Мілера з Камісіяй па расьсьледаваньні авіякатастроф прайшла 28 красавіка 2010 года й была зьнятая на відэакамэру. Па запісе пасяджэньня камітэта можна зрабіць выснову аб тым, што дакладна тады было вырашана аб маніпуляцыі інфармацыяй пра смаленскую авіякатастрофу. Паведамленьні адмыслова падбіралі і фальсыфікавалі, – падкрэсьлівае niezalezna.pl. Пра шэраг фактаў польскае грамадзтва ніколі не даведалася.

Менавіта на гэтым пасяджэньні 28 красавіка 2010, дэ-факта расьсьледаваньне смаленскай авіякатастрофы польскі бок аддаў расейцам, і яны вырашалі пра ўсе працэдуры. Некаторыя члены польскай камісіі пратэставалі, яны казалі пра скандальныя паводзіны расейцаў, якія не дапускалі іх да доказаў і зачынялі перад імі дзьверы, – паведамляе партал niezalezna.pl.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт