У Варшаве пратэставалі садаводы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.09.2016 19:22
Вытворцы яблыкаў выказалі сваю незадаволенасьць нізкімі закупачнымі цэнамі на садавіну.
PAP/Tomasz Gzell
Больш за 700 садаводаў удзельнічала ў пратэсьце ў Варшаве. Такім чынам польскія вытворцы яблыкаў выказалі сваю незадаволенасьць нізкімі закупачнымі цэнамі на садавіну, а таксама эмбарга, уведзеным Расеяй на сельскагаспадарчую прадукцыю Эўразьвязу. Сяляне заклікалі ўрад Польшчы падтрымаць іх і інтэнсыфікаваць дзеяньні для адкрыцьця новых рынкаў збыту па-за Эўрапейскім Зьвязам.
Удзельнікі пратэсту прайшлі па цэнтральных вуліцах сталіцы, а сваю акцыю завяршылі перад будынкам Міністэрства сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Польшчы.
вс