Logo Polskiego Radia
Print

Археалягічныя раскопкі ідуць пад Грунвальдам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.09.2016 17:13
Група міжнародны археолягаў дасьледуе 100 га колішняга поля бітвы.
Katarzyna Lach

Цягам бліжэйшага тыдня дзесяткі навукоўцаў будуць шукаць сьляды вайсковага лягера Тэўтонскіх рыцараў. Гэта дапаможа вызначыць, дзе ў 1410 годзе мелі месца найбольш зацятыя баі.

Гэта самы буйны праект у Польшчы з удзелам археолягаў і дасьледчыкаў. Гаворка ідзе не толькі аб колькасьці ўдзельнікаў і абшару дасьледаваньняў, але і пра іх міжнародны ранг, таму што ёсьць толькі адзін Грунвальд, - заявіў дырэктар мясцовага музэя, які арганізуе пошук.

Арганізатары маюць намер не толькі знайсьці сьляды Тэўтонскага ваеннага лягера, але і вызначыць месца, дзе цяжкія баі мелі месца.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт