Logo Polskiego Radia
Print

Польшча абвастрае пакараньні за злачынствы ў дачыненьні да дзяцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2016 18:17
З новай заканадаўчай ініцыятывай выступіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Photo:PAP/Leszek Szymański

Прэзыдэнт хоча больш суровага пакараньня за злачынствы ў дачыненьні да дзяцей. Па гэтай справе Анджэй Дуда выступіў з заканадаўчай ініцыятывай, якую прадставіў міністар Канцылярыі прэзыдэнта Анджэй Дэра (Andrzej Dera).

Міністар паясьніў, што гаворка ідзе пра абвастрэньне пакараньня за самыя цяжкія злачынствы ў адносінах да непаўнагадовых.

Анджэй Дэра: Мы ўводзім новы сьпіс злачынстваў і абвастраем іх характар у выпадку калі яны датычаць дзяцей. Напрыклад, цяжкае пашкоджаньне здароўя, у тым ліку, зьбіцьцё ці параненьне, зьняволене, гандаль людзьмі. Гэтыя ўчынкі названыя цяжкімі злачынствамі, за якія пагражае, як мінімум, 3 гады пазбаўленьня волі. У выпадку гандлю людзьмі пакараньне было павышанае да 5 гадоў турмы.

Новая заканадаўчая ініцыятыва была прадстаўлена ў прысутнасьці амбудсмэна па справах дзяцей.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт