Logo Polskiego Radia
Print

Пошукі «залатога цягніка» не далі выніку

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.08.2016 20:30
Раскопкі, якія праводзяцца на працягу трох дзён, пакуль не дазволілі знайсьці ані сьлядоў тунэлю, ані цягніка з нацысцкімі скарбамі.
Mark Herpel/flickr.com

Пошукі так званага «залатога цягніка» пад горадам Валбжых на захадзе Польшчы пакуль не даюць вынікаў. Раскопкі, якія праводзяцца на працягу трох дзён, пакуль не дазволілі знайсьці ані сьлядоў тунэлю, ані цягніка, які павінен быў там знаходзіцца. Каманда пашукавікоў заглыбілася на 6 мэтраў, аднак знайшла ўсяго толькі кавалак чыгуначнай рэйкі. Шукальнікі «залатога цягніка» не хаваюць свайго расчараваньня, аднак заяўляюць, што будуць капаць далей.

Раскопкі на 65 кілямэтры трасы Вроцлаў-Валбжых працягваюцца з аўторку. Каманда ў 60 чалавек раскопвае засыпаную ў часе вайны чыгуначную галіну, каб знайсьці ўваход у тунэль. У меркаваным тунэлю можа знаходзіцца цягнік са скарбамі й дакумэнтамі, які пакінулі нацысты ў 1945 годзе. Год таму пра адкрыцьцё таямнічага тунэлю з цягніком унутры заявілі двое энтузіястаў з Польшчы й Нямеччыны. Яны дасьледавалі тэрыторыю з дапамогай геарадару.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт