Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць палякаў з гэтак званай ганаровай пэнсіяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.08.2016 13:26
На згаданую пэнсію маюць права палякі, якім споўнілася 100 гадоў.

Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы расьце колькасьць палякаў, якія атрымліваюць ад Упраўленьня сацыяльнага страхаваньня (ZUS) ганаровую пэнсію, то бок больш за 798 эўра (3,4 тысячы злотых) у месяц. На такія фінансавая сродкі ў Польшчы маюць права грамадзяне, якім споўнілася 100 гадоў.

У 2013 годзе Ўпраўленьне сацыяльнага страхаваньня выдаткавала на ганаровыя пэнсіі амаль 18 мільёнаў эўра (76,5 млн злотых). Паводле агульных прагнозаў, у 2035 годзе гэтая сума складзе больш за 147 мільёнаў эўра (626,5 мільёнаў злотых).

Нагадаем, польскія доўгажыхары атрымліваюць ганаровую пэнсію аўтаматычна, пажыцьцёва й без афармленьня дадатковых фармальнасьцей.

На ганаровую пэнсію маюць права таксама тыя 100-гадовыя грамадзяне, якія не працавалі у сваім жыцьці ані аднаго дня, і таму не атрымлівалі нармальнай пэнсіі або дапамогі па інваліднасьці. Аднак такія пэнсіянэры павінны падаць у сацслужбу заяву з дакумэнтам, які пацьвярджае дату іх нараджэньня.

Цяпер у Польшчы права на ганаровую пэнсію маюць 2 тысячы 300 чалавек. Паводле статыстычных дадзеных Упраўленьня сацстрахаваньня, з году ў год іх колькасьць павялічваецца. У 2007 годзе ў Польшчы пражывала каля 1,5 тысячы доўгажыхароў, а ў 2035 годзе іх будзе хутчэй за ўсё 9 тысяч 7оо чалавек.

З 2009 году колькасьць ганаровых пэнсіяў у Польшчы вырасла амаль удвая.

PAP/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт