Logo Polskiego Radia
Print

У Янаве Падляскім распачынаюцца Дні арабскіх скакуноў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.08.2016 15:47
Арганізатары спадзяюцца, што даход ад продажу коней перавысіць 2,5 млн даляраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мерапрыемства завершыцца аўкцыёнам «Pride of Poland». У Янаве Падляскім можна будзе паглядзець спэцыяльна адабраных скакуноў гэтай пароды з найлепшых польскіх стайняў. Агулам на аўкцыён выбраны 31 конь чыстай арабскай крыві.

Арганізатары запэўніваюць, што, незалежна ад ўзроўню зацікаўленьня, кожны з гасьцей знойдзе нешта цікавае для сябе. У першы дзень імпрэзы праходзяць паказы й пікнікі для грамадзтва. Наступныя дні падрыхтаваныя адмыслова для пакупнікоў арабскіх коней.

Самым славутым скакуном на сёлетнім аўкцыёне будзе кабыла Эміра. «Гэта вельмі прыгожая кабыла са шматлікімі тытуламі. Яна таксама пакінула сваіх нашчадкаў у Польшчы. Мы думаем, што пакупнікі Эміры будуць вымушаныя за яе шмат заплаціць», – кажа віцэ-старшыня Агенцтва сельскагаспадарчых нерухомасьцяў Караль Тыленда.

Дні арабскіх скакуноў будуць доўжыцца да аўторку. Арганізатары спадзяюцца, што даход ад продажу коней перавысіць 2,5 млн даляраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт