Logo Polskiego Radia
Print

Інспэктары правераць польскія крамы на сьвяты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2016 07:09
Яны ацэняць, ці гандляры прытрымліваюцца забароны па працы крамаў у свабодныя ад працы дні.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

15 жніўня, то бок у падвойнае сьвята Войска Польскага й Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, супрацоўнікі Нацыянальнай інспэкцыі працы будуць праводзіць праверкі гандлёвых кропак па ўсёй Польшчы, паведаміў Галоўны інспэктар працы Раман Гедрoйць (Roman Giedrojć). Ён нагадае, што ў сьвяты супрацоўнікі ня могуць працаваць у сваіх крамах. У гэты дзень за прылаўкам можа стаяць толькі сам уладальнік крамы або адмыслова нанятая асоба.

Інспэктар нагадвае, што 15 жніўня супрацоўнікі 43 аддзелаў Інспэкцыі працы ў Польшчы будуць інтэнсіўна працаваць.

Раман Гедрoйць: Мы будзем правяраць, ці працаўнікі, якія працуюць у сьвяты, працаўладкаваныя згодна з правіламі. Нагадаю, што ў гэткія дні працадаўцы вельмі часта працаўладкоўваюць іншаземцаў. Мы будзем правяраць, ці гэтыя асобы маюць неабходныя кваліфікацыі, у тым ліку, адпаведнае пасьведчаньне лекара. Нагадаю, кожная асоба, якая мае датычнасьць да прадуктаў харчаваньня, павінна атрымаць на гэта дазвол у выглядзе пасьведчаньня санітарна- эпідэміялягічных службаў.

Гедрoйць дадаў, што падчас кантролю за выкананьнем забароны працы ў гандлі ў сьвяты інспэктары традыцыйна фіксуюць шматлікія парушэньні працоўнага заканадаўства.

З пачатку гэтага году былі выяўленыя 96 розных парушэньняў, зьвязаных з забаронай гандлю ў сьвяты, якія датычылі больш за 300 супрацоўнікаў. Большасьць з працадаўцаў-парушальнікаў была пакараная штрафам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт