Польшча – найбуйнейшы вытворца мяса птушкі ў Эўропе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.08.2016 14:43
                    
                                 
                
                
                    Польскія вытворцы вырабляюць 2 мільёны 300 тысяч тон мяса птушкі ў год.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Высокая якасьць мяса, даступная цана, а таксама аб'ёмы вытворчасьці – гэта найважнейшыя козыры польскага рынку мяса птушкі. Магчымасьці разьвіцьця, як у Польшчы, так і за мяжой, таксама пэрспэктыўныя.
Кіраўнік Нацыянальнай рады птушкагадоўлі Раймунд Пачкоўскі (Rajmund Paczkowski) кажа, што польскі сэктар птушкагадоўлі эфэктыўна заключае новыя дамовы й па-за межамі Эўразьвязу. „Кліентаў мы пераконваем смакам і цаной польскага мяса”, - кажа Пачкоўскі.
Раймунд Пачкоўскі: Польскае мяса высокаякаснае й крыху таньнейшае. Таму спажыўцы аддаюць перавагу нашым прадуктам. Перш за ўсё, на цану ўплываюць нізкія кошты корму, якія вынікаюць з ураджаю збожжа. Адсюль бярэцца розьніца ў коштах. Спажыўцы гэта бачаць і выбіраюць наш тавар.  
Польшча вырабляе штогод 2 мільёны 300 тысяч тон мяса птушкі. Цягам апошняга часу прапанова павялічылася амаль на 7%. Раймунд Пачкоўскі падкрэсьлівае, што большасьць мяса спажываецца ў Польшчы.
Раймунд Пачкоўскі: Спажываньне ў Польшчы складае каля 60%. Астатнія 40% мы экспэртуем ня толькі на рынкі краінаў Эўразьвязу. Адсутнасьць адмоўных заўвагаў - гэта найлепшы доказ высокай якасьці нашага польскага мяса. 
Асноўнымі імпартэрамі мяса птушкі з Польшчы зьяўляюцца Нямеччына й Нідэрлянды.
аз